На міжнароднай канферэнцыі “Фенаменалогія транспарта ў літаратуры”

20 мая ў Беларускім дзяржаўным  універсітэце транспарту адбылася   ІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Фенаменалогія транспарту ў літаратуры: мінулае, сучаснае, будучае». Гэтая нетыповая для тэхнічнага ўніверсітэта, але вельмі цікавая канферэнцыя была прысвечана ўсебаковаму адлюстраванню шырокага кола пытанняў, што маюць адносіны да транспартнай праблематыкі ў беларускіх і замежных літаратурных творах. У рабоце канферэнцыі прыняў удзел і выступіў на пленарным пасяджэнні з дакладам “Сродкі мастацкай выразнасці ў апавяданні Міхася Лынькова «Андрэй Лятун»” прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства У.І. Коваль.